Translate

пятница, 20 марта 2015 г.

Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка, дакументальныя, эпісталярныя, законадаўчыя крыніцы, помнікі культуры, славеснасці, філасофскай думкі, музыка, тэатр, фальклор, каталог электронных кніг, бібліяграфія, Метрыка ВКЛ (Літоўская Метрыка) змешчаны на сайце "Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы", які быў створаны  А. Ліцкевічам у 2002 г. Сайт першапачаткова меў рускую назву "История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники". 
Археалагічныя артэфакты, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва, партрэтная галерэя ВКЛ, творы выяўленчага мастацтва: скульптуры, іконы, фрэскі, жывапіс, разьбярства, кніжныя гравюры і ілюстрацыі, матэрыялы для вывучэння беларускай палеаграфіі можна знайсці ў раздзеле "Візуальныя матэрыялы".


Учебный блог "Мир в средние века и раннее новое время"

Учебный блог "Мир в средние века и раннее новое время" создан для поддержки уроков истории в Эстонии. Содержит много интересного материала для использования в образовательном процессе в учреждениях общего среднего образования Республики Беларусь. В материалах блога есть ленты времени, интерактивные упражнения, примеры творческих заданий для учащихся.
Подробнее>>

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, які ахоплівае падзеі са старажытнасці да XIII стагоддзя, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Матэрыял рэсурса адпавядае вучэбнаму дапаможніку "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XІІІ ст .: вучэбны дапаможнік для 6 класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з
беларускай мовай навучання / Г.В. Штыхаў, С.М.Цемушаў, В.В.Ракуць; пад рэд. Г.В.Штыхава, Ю.М. Бохана. - Мінск: БДУ, 2009. - 143 с. ".
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны: слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс змяшчае відэа-матэрыялы, лекцыйны і картаграфічны матэрыял, інфармацыю для правядзення заняткаў "Наш край", прысвечаны гісторыі Рагачоўскага краю.